Тыдзень роднай мовы “Мова – свецішся словам кожным”

0 0
Read Time:31 Second

16 і 18 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ў нашай школе разам з Магілеўскай абласной бібліятэкай им.У.І. Леніна адбылося мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, які заснаваны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага.

Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы для навучэнцаў 8-ых і 7-га класа правялі інтэрактыўную камандную гульню “Знаўцы роднай мовы”. Вучні, выяўляючы кемлівасць і знаходлівасць выконвалі заданні: вызначалі словы па яго лексічным значэнні; тлумачылі значэнне слоў і фразеалагізмаў; адгадвалі загадкі; перакладалі словазлучэнні з рускай на беларускую мову.

Усе паспяхова прайшлі выпрабаванні і па выніках гульні, перамогу атрымала каманда, якая вызначалася выдатным веданнем беларускай мовы.

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %