Трэніровачны кантрольны тэст для 9 класа
А1. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – дапасаванне:
а). захоўваць традыцыі в). аб цікавай інфармацыі д). гэтая раніца
б). зняць з галіны г). цёплай вясной
А2. Адзначце сказы, у якіх выдзелены дзейнікі:
а). Зялёныя шаблі аеру вецер згінае на сажалцы.
б). Даўно язмін з чаромхай адцвілі, адгаманілі белым цветам.
в). Прахожы залюбаваўся стройнай рабінай, якая красавалася каля дарогі.
г). Плывіце, воблачкі, у вырай, дажджом крапіце родны далягляд.
д). “Беларуская хатка” з’явілася сапраўднай калыскай нашага тэатра.
А3. Адзначце сказы з памылкамі ў перакладзе:
а). три больших города – тры вялікіх гарады;
б). извините меня – прабачце мне;
в). считать по годам – лічыць па гадам;
г). глубже океана – глыбей акіяна;
д). приступить к решению – прыступіць да рашэння.
А4. Адзначце словы, дзе прапушчана літара:
а). тэлеграм..а; в). Палес..е; д). прыгожая пан..а.
б). шасц..ю; г). груп..а;
А5. Адзначце назоўнікі з канчаткам -у (-ю):
а). не было падпісанага (акт) ; в). эканоміць з (заработак); д). шмат (металалом).
б). на мокрым (асфальт); г). з поўнага (мех);
А6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў неабходна паставіць працяжнік:
а). Адам Міцкевіч _ геніяльны славянскі паэт.
б). Цемра _ хоць вока выкалі.
в). Ты _ свецік мой, ты _ званочак мой, ты _ клёнік мой дарагі.
г). Веданне паэзіі _ дапамагае ў жыцці.
д). Знайсці работу па душы _ справа нялёгкая.
А7. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць коску (коскі):
а). Вясной кожны раз усё іначай пахне і свеціць, і плыве.
б). Дзікі перарылі паляну ў пошуках ежы раслін, каранёў і лічынак.
в). Абяцаў я калісьці табе падарыць усе мары і сны, усе скарбы і кветкі зямлі.
г). Хлопцу часцей успаміналася роднае сяло ды клён пад акном, ды цёплыя рукі маці
д). Падае ў зямлю зерне, прарастае, дае ўсходы і новае зерне.
А8. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:
а). Добра ўмацоўвае імунную сістэму прыгатаваны з кораня жэньшэню чай.
б). Апрача Полацка Сафійскі сабор ёсць у Кіеве і Ноўгарадзе.
в). Сплеценую ў вянкі цыбулю ў нас развешваюць каля печы.
г). Святаяннік ці інакш зверабой збіраюць звычайна на Купалле.
д). Павольна плывуць па небе падсвечаныя сонцам воблакі.
А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коскі:
а). Снегу снежань намёў _ не шкадуючы.
б). То кашляе, то ўздыхае _залатыя рассыпаючы іскры_ на пероне стары паравоз.
в). Медыкі заўважылі, што арэхі_ўмацоўваючы арганізм_спрыяюць росту чалавека.
г). На агонь доўга магу глядзець _ не адрываючыся.
д). Сарваўшыся з высокай асіны_праляцеў над галавою глушэц.
А10. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць коску, (коскі):
а). Дождж і каляровая вясёлка.
б). Ужо рэшткі мёду ў кветках падбірае пчолак рой і час жніва не за гарой.
в). Імгненне і атакуюць чмялі чырвоную канюшыну.
г). Высока ў небе зіхацелі залатыя зоркі і срэбнаю ракой цёк Млечны Шлях.
д). Ад моцнай спёкі выгарала трава а на дрэвах без пары пажоўклі лісты.
А11. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх трэба паставіць коску, (коскі):
а). Паперу без якой цяжка ўявіць сучаснае жыццё вынайшліў Кітаі.
б).Вяртаюся ў дзяцінства, каб паслухаць перазвон крыніц і каб расою сэрца ажывіць.
в). Людзі заўважылі, што калі ў лесе шмат рабіны, то восень будзе дажджлівая.
г). Каб больш даходліва выказаць сваю думку чалавек прыдумаў знакі прыпынку.
д). Дом будаваць – гэта такая праца аднаму за якую лепей не брацца.
А12. Адзначце складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай:
а). Каб пазбавіцца ад прастуды, трэба піць завараны з галінак маліны чай.
б). Ад высокіх ліп, што вартаўнікамі стаялі ўздоўж вуліцы, разносіўся салодкі водар.
в). У медыцыне прымянялася мандрагора, карэнне якой нагадвае фігуру чалавека.
г). Каб пахам чаромхі напоўніўся пакой, мама адчыніла балконныя дзверы.
д). Мы едзем у край, дзе з небам сінім лес гамоніць шапаткі.
А13. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:
а). Ручайкі каб абвясціць вясну гаманілі, булькалі, звінелі.
б). Людзі заўважылі што калі летам частыя зарніцы, то год будзе ўрадлівы.
в). Вядома што калі на небе высыпала шмат зорак, павінна распагодзіцца.
г). З радасцю еду туды дзе помняць клёны мяне і дзе чакаюць дубы.
д). Бярозкі якія апрануліся ў новыя ўборы выглядалі вельмі прыгожа.
А14. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць двукроп’е:
а). Стаю ля Сафійскага сабора і разумею ад Полацка пачаўся белы свет.
б). Прастаіць верасень сухі зіма позняя будзе.
в). Шпакі лічацца спевакамі-парадыстамі яны запамінаюць і пераймаюць галасы многіх птушак.
г). Драўлянаю калыскай зарыпела ліпа старая смычком на струнах правяла ялінка маладая.
д). Не-не ды і прысніцца дарагі сэрцу малюнак бялеюць у вёсцы яблыневыя сады.
А15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць працяжнік:
а). Бягуць у свой домік мурашкі без грузу чакай навальніцы.
б). Пахла багуном і верасам над рачулкай віснуў туманок.
в). Студзень мяце ліпень залье.
г). З лесу мама вярнулася з пустой вярэнькай чарніцы яшчэ не паспелі.
д). Прыбярэш камяні-валуны збяднее беларускі ландшафт.
А16. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:
Спрактыкаванае вока Алёшы бачыць як рака змяняе свае адценні то яна робіцца празрыста-блакітнай то залацістыя водбліскі прабягуць па ёй то сінява аздобіць яе паверхню.
а). коска, двукроп’е, коска, коска; в). коска, працяжнік, коска, коска;
б). двукроп’е, працяжнік, коска, коска; г). двукроп’е, коска, коска.
А17. Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай:
Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў (К, к)анчай перакур і хутка пайшоў да машыны.
а) А: “П”, — а. в) А: “П” — А.
б) А: “П!” — а. г) А — “П!” — а.
В1. Выпішыце граматычную аснову безасабовага сказа:
а) Бяздоннай бочкі не напоўніш.
б) Маладую спявачку слухалі з вялікім задавальненнем.
в) Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.
В2. Знайдзіце граматычную памылку ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка, запішыце правільна:
а) Здароўе даражэй за багацце.
б) Няма горшага людскога недахопу за няўдзячнасць.
в) Найвышэйшы абавязак — узгадаваць добрага чалавека.
В3. Знайдзіце словазлучэнне, у якім ёсць граматычная памылка, запішыце правільна:
а) паехаць за грыбамі; в) змястоўны рукапіс;
б) смяяцца з малой; г) захварэць на малярыю.