Read Time:31 Second
21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы “З любоўю да роднага слова!”
Праведзены літаратурныя гадзіны сярод вучняў III-XI класаў “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!”, тэматычная акцыя “Інтарактыўныя слоўцы”, інтэлектуальны конкурс “Буслік – 2024”.
Для вучняў 3 “В” класа супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі ім. У.І. Леніна паказалі тэатралізаванае прадстаўленне паводле аднайменнай беларускай народнай казкі “Як кот звяроў напалохаў”.
Вучні даведаліся шмат цікавых фактаў пра родную мову і беларускіх пісьменнікаў, яшчэ раз упэўніліся ў тым, што наша родная мова багатая, самабытная і непаўторная.

Post Views: 84