Read Time:47 Second
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у межах якога адбыліся тэматычныя ўрокі, конкурсы, алімпіяды, інтэлектуальныя гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы. Прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы можна было адчуць на пазакласных мерапрыемствах “Забаўляльная граматыка”, “Знаўцы роднай мовы”, “Хвілінка беларускага маўлення”.
Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры яркай падзеяй – фестывалем беларускай песні “Беларусь мая сінявокая”. На мерапрыемстве прысутнічалі настаўнікі, вучні, бацькі, а таксама шаноўныя госці – педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1 імя І.М. Лучанка”. Гучалі песні і мелодыі беларускіх аўтараў і кампазітараў, якія выконвалі вучні на домры, фартэпіяна, флейце, кларнеце, акардэоне. Удзельнікі не толькі ігралі на музычных інструментах, але і цудоўна спявалі і танцавалі!
Спадзяемся, што такія мерапрыемствы стануць цудоўнай традыцыяй у нашай установе адукацыі.
Новікава Алеся,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры