Адзначылі дзень беларускага пісьменства

0 0
Read Time:42 Second

4 і 5 верасня ў ДУА “Сярэдняя школа  № 25 г. Магілёва” сярод вучняў прайшла агульная дыктоўка “Вялікі гуманіст з Полацка”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. У гэтым годзе свята пісьменства адбудзецца ў цудоўным г. Ліда. Дыктант пра беларускага першадрукара палачаніна Францыска Скарыну складзены настаўнікамі з улікам правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Ён не толькі правярае пісьмовую граматнасць вучняў, але і спрыяе патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню, узбагачаючы навучэнцаў дасканалымі ведамі пра нацыянальнага героя Беларусі.

З мэтай фарміравання ў школьнікаў уяўлення аб ролі роднага слова ў фарміраванні беларускай культуры, развіцця грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці было праведзена цікавае тэматычнае мерапрыемства “Дзень беларускага пісьменства – мост паміж мінулым і будучым”, на якім вучняў пазнаёмілі з гісторыяй свята, сучаснымі падзеямі і юбілейнымі датамі, з гісторыяй горада Ліды. На мерапрыемстве навучэнцы выконвалі цікавыя творчыя заданні, прайшлі тэматычны квіз, а таксама правялі віртуальную экскурсію па г. Ліда.
Новікава А.У.

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %